Суд не задаволіў скаргу палітвязня Мікалая Аўтуховіча

2014 2014-03-31T09:10:32+0300 2014-03-31T09:10:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

28 сакавіка суд прызнаў скаргу палітвязня Мікалая Аўтуховіча неабгрунтаванай і адмовіў у яе задавальненні. Рашэнне прынята суддзёй Ленінскага раённага суда Гародні Жанай Краўчанкай. Два папярэднія дні ў Гарадзенскай турме нумар 1 на выязным пасяджэнні адбываўся разгляд скаргі вязня на спагнанні, якімі пакарала яго адміністрацыя.

Двойчы яму далі вымову і адзін раз змясцілі ў штрафны ізалятар. Мікалай Аўтуховіч спадзяваўся, што калі скаргу задаволяць, гэта можа паўплываць на ўмовы яго жыцця пасля вызвалення.

8 красавіка заканчваецца тэрмін зняволення, і Мікалай Аўтуховіч цягам 1 года і 4 месяцаў будзе надалей знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам дома ў Ваўкавыску.

У 2009 годзе Мікалая Аўтуховіча зняволіліна пяць гадоў і два месяцы. Падставай сталі пяць паляўнічых патронаў: артыкул 295 частка 3 Крымінальнага кодэксу - «незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international