Аляксандр Шчамлёў ужо не дэпутат

2014 2014-03-29T07:55:10+0300 2014-03-29T07:55:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlikgalasou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Руху "За Свабоду" з Віцебшчыны набраў большасць галасоў на выбарах у Дабейкаўскі сельсавет. Гэта было засведчана ў выніковы пратаколе падлікаў 23 сакавіка. Але праз 5 дзён ён убачыў іншы пратакол, згодна з якім ён прайграў сваёй суперніцы, завучу Амбросавічскай школы.

23 сакавіка Аляксандру Шчамлёву не дазволілі сфатаграфаваць выніковы пратакол, і ён перапісаў дадзеныя:

"Сёння, я разумею, гэта ўжо не доказ маёй перамогі. Паводле дадзеных на 23 сакавіка, за мяне прагаласавалі 27 чалавек, а ў сённяшнім пратаколе напісана, што толькі 12. Як так маглі палічыць галасы? У акрузе паўсотні выбаршчыкаў, усё навідавоку! Тым не менш, лічбы ў пратаколе змяніліся – аж да таго, што ў акрузе, аказваецца, вырасла колькасць выбаршчыкаў! І аднекуль узяліся 19 несапраўдных бюлетэняў, хаця 23 сакавіка не было ніводнага!"

Арыфметыка, паводле Аляксандра Шчамлёва, такая: 23 сакавіка зафіксавана, што прагаласавалі 47 чалавек, 18 прагаласавалі датэрмінова і 29 - у дзень выбараў. З 18 "датэрміновых" галасоў 10 за Шчамлёва, 8 – за суперніцу. Дома ніхто не галасаваў. Паводле агульных падлікаў увечары 23 сакавіка,  4  чалавекі прагаласавалі супраць усіх, 27 — за Шчамлёва, 13 — за завуча школы, несапраўдных бюлетэняў  было 3.

А ў пратаколе, які спадар Шчамлёў убачыў 28 сакавіка, пазначана, што атрымалі бюлетэні  49 выбаршчыкаў. З іх за Шчамлёва прагаласавалі ўжо толькі 12 чалавек, за суперніцу, якая цяпер і будзе дэпутатам  — 13 чалавек. Ужо 5 чалавек, а не 4, прагаласавалі супраць усіх. А несапраўднымі прызнана ажно 19 бюлетэняў — хоць спачатку налічылі толькі 3.

Аляксандр Шчамлёў вельмі абураны. Але ўжо абдумвае наступныя дзеянні. Прыкладам, ён гатовы абыйсці сваіх выбаршчыкаў і папрасіць тых, хто галасаваў за яго, гэта засведчыць. Актывіст гатовы падаць скаргі на дзеянні камісіі.

“Праваабаронцы за свабоднныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international