Прымі ўдзел у семінары па маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі

2014 2014-03-28T15:55:53+0300 2014-03-28T15:55:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studrada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнікі пазнаёмяцца з метадалогіяй маніторынгу і вопытам яго правядзення, арганізацыі працы і г.д. Вынікі маніторынгу ўвойдуць у даклад, які будзе прадстаўлены ў Балонскі Сакратарыят. На падставе справаздачаўпа маніторынгу будзе прымацца рашэнне аб прыняцці Беларусі ў Балонскі працэс у 2015 годзе.

 

Прыём заявак на ўдзел заканчваецца 1 красавіка.

 

Семінар пройдзе 6 красавіка ў Менску прыблізна з 11.00 да 16.30.

Ёсць магчымасць аплаты дарогі для іншагародніх удзельнікаў.

 

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя і гатовыя да працы студэнты і актывісты, члены арганізацый-партнёраў і ўсе, каму не абыякавы лёс беларускіх студэнтаў.

Мэты маніторынгу:

1) Ацаніць і паказаць рэальны маштаб парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі.

2) Сфарміраваць у акадэмічнай супольнасці і грамадзянскай супольнасці Беларусі адчувальнасць да парушэнняў акадэмічных свабодаў.

3) Садзейнічаць зніжэнню колькасці і аб'ёму парушэнняў акадэмічных свабодаў.

Нагадаем, Беларусь у 2011 годзе афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў Балонскі працэс. Аднак просьба была адхіленая праз тое, што наша краіна не прытрымліваецца асноўных прынцыпаў і каштоўнасцяў Балонскага працэсу, такіх як акадэмічныя свабоды, універсітэцкая аўтаномія, удзел студэнтаў у кіраванні адукацыяй.

Для таго, каб ацаніць прагрэс Беларусі ў выкананні вышэй пазначаных прынцыпаў, было прынята рашэнне пачаць маніторынг парушэнняў акадэмічных свабодаў у ВНУ Беларусі. Вынікі маніторынгу будуць перыядычна адпраўляцца ў Балонскі Сакратарыят і іншыя аўтарытэтныя еўрапейскія арганізацыі і структуры.

 

Арганізатары семінара - «Грамадскі балонскі камітэт» і МПГ «Студэнцкая Рада». Па ўсіх пытаннях пішыце на mr.barrister.com@gmail.com.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international