Незалежнага журналіста ў Брэсце выклікаюць у пракуратуру

2014 2014-03-28T15:52:23+0300 2014-03-28T15:52:23+0300 be

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец абавязаны з’явіцца ў Брэсцкую гарадскую пракуратуру ў панядзелак 31 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў позве, прынесенай супрацоўнікамі міліцыі па месцы прапіскі журналіста.

Нагадаем, што 21 сакавіка Яўгена Скрабца ўжо апытвалі ў гарадской пракуратуры. Пытанні да журналіста тычыліся таго, ці працуе ён на замежныя СМІ без акрэдытацыі і ці не дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь ва ўласных матэрыялах.

Тады Скрабец адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні і падпісваць пратакол апытання. Цяпер жа, па словах міліцыянтаў, якія прынеслі позву, Яўгена чакае “выключная фармальнасць”.

Сам жа журналіст дапускае, што гаворка можа ісці пра пракурорскае папярэджанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства