У цэнтры ўвагі тэлеаператараў АНТ – малітоўны дом эвангельскіх хрысціян

2007 2007-06-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Група журналістаў дзяржаўнага тэлеканала АНТ наведала сёньня будынак на Даўгінаўскім тракце, дзе ладзіў набажэнствы пастар пяцідзясятніцкай царквы Антоні Бокун і быў затрыманы святар царквы “Ян Прадвеснік” Яраслаў Лукасік.

Як паведаміла Марыя Савушкіна (“Хрысціянскі праваабарончы дом”), без аніякага дазволу тэлеаператары здымалі ў памяшканьні, прычым невядома якім чынам патрапілі ў яго.

Верагодна, неўзабаве трэба чакаць чарговую “страшылку” на канале АНТ пра дзейнасьць эвангельскіх хрысціянскіх цэркваў на Беларусі, якая павінна будзе апраўдаць дзеяньні уладаў па пераследу хрысціянскіх святароў.

ПЦ “Вясна” нагадвае, што Яраслаў Лукасік 30 траўня Адміністрацыйнай камісіяй Цэнтральнага РАУС г. быў аштрафаваны на 5 базавых адзінак і пазбаўлены права прыязджаць у Беларусь цягам бліжэйшых 5 год. Пакінуць Беларусь Я. Лукасік павінен да 7 чэрвеня.. Сям'я Лукасікаў падала ў суд і накіравала скаргу на дзеянні ўладаў, якія разбіваюць сям'ю і вымушаюць пакінуць Беларусь.

Між тым, як паведамляе Наша ніва”, у нядзелю 3 чэрвеня а 18.00 у менскай царкве 'Боская ласка' адбудзецца агульнагарадзкая малітва эвангельскіх хрысьціянаў.

Вернікі будуць маліцца за магчымасьць правядзеньня багаслужбаў зарэгістраванымі суполкамі ў жылых ды іншых памяшканьнях, а таксама за тое, каб жылыя памяшканьні можна было пераводзіць у культавыя.

Апроч малітвы, вернікі маюць прыняць зварот да кіраўніка Беларусі.

Гэтая малітва станецца рэакцыяй эвангельскіх хрысьціянаў на арышт пастара пяцідзясятніцкай царквы Антоні Бокуна 27 траўня ў часе сьвяточнай багаслужбы, якога абвінавацілі ў 'правядзеньні рэлігійнага сходу без спэцыяльнага дазволу'.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international