Салігорскі тэлеканал спрабуе дыскрэдытаваць незалежных назіральнікаў (відэа)

2014 2014-03-27T10:24:11+0300 2014-03-27T10:24:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharavar-mikalaj-saligorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўная рэдактарка Салігорскага тэлевізійнага канала Святалана Скрыпнік у сваім паслявыбарчым рэпартажы занялася дыскрэдытацыяй назіральнікаў Беларускага Хельсінскага камітэту.

З дапамогай нязграбнага мантажа і завочнага закадравага дыялога з прадстаўніком БХК на ўчастку №24 Мікалаем Шараварам рэдактарка СТК паказала заўвагі назіральніка да выбарчага працэсу дробнымі ды непраўдзівымі. Сам спадар Шаравар называе такі падыход да інтэрпрэтацыі яго словаў агідным.

- Усе мае словы пра нізкую яўку выбаршчыкаў выразалі. Мае падлікі кожнага чалавека, якія я вёў у адмысловым сшытку, не паказалі. А афіцыйныя лічбы яўкі на тысячу перавысілі фактычныя. Гэта ж крымінал! - кажа назіральнік. - Спадарыня Скрыпнік наўпрост зрабіла з мяне дурня. Паказалі толькі, што я не згодны з месцам, дзе пасадзілі назіральнікаў. Але выразалі мае тулмачэнні пра кепскі агляд скрыні для галасавання і немагчымасць у сувязі з гэтым кантраляваць працэс укідвання бюлетэняў.

Зрэшты, кіраўніцтва СТК не забаялася агучыць прапанову іншага прадстаўніка ад БХК з участка №21 Уладзіміра Шылы аб неабходнасці наладзіць кругласуткавае он-лайн назіранне за кожным выбарчым участкам у інтэрнэце дзеля большай празрыстасці выбарчага працэсу. Нават цытата канцлера Германскай імперыі Ота фон Бісмарка пра каўбасу і палітыку ў вольнай інтэрпрэтацыі незалежнага назіральніка прайшла ў эфіры без купюр.

- Дзяржаўнае тэлебачанне мае сёння такі ўзровень цэнзуры, што нават калі нейкае тваё выказванне не парэзалі на кавалі, дык мабыць у рэдакцыі гэта ўважаюць за свабоду слова і разгул дэмакратыі, - каментую сітуацыю Уладзімір Шыла. - Салігорскі тэлеканал насамрэч на ўвесь горад паказаў, як адбываецца сапраўдны падлік галасоў, як на адлегласці ў 10 метраў ад назіральнікаў члены камісіі, засланіўшы спінамі сталы з бюлетэнямі, нешта там самі сабе падлічваюць. Але ж пры гэтым закадравы голас называе мяне “не зусім карэктным назіральнікам эзопавай мовы” і распавядае, што менавіта так празрыстыя выбары і мусяць праходзіць.

Агульны мэсыдж прапагандыскага паслявыбарчага відэасюжэта Салігорскага тэлеканала можна апісаць словамі яшчэ аднаго яго ўдзельніка, назіральніка ад праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Барыса Васілевіча: “Выбары прайшлі добра, спакойна, у працоўнай, дзелавой і творчай атмасферы”. Мясцовыя праваабаронцы, аднак, заяўляюць, што прайшлі гэтыя выбары ў Салігорску зусім не добра. У горадзе фіксаваліся масавыя маніпуяцыі з яўкай выбаршчыкаў, а падлік галасоў на выбарчых участках быў не празрыстым.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Салігорскі тэлеканал спрабуе дыскрэдытаваць незалежных назіральнікаў (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international