Таемныя суды над віцебскімі актывістамі Хамайдай і Салаўянам

2014 2014-03-27T07:51:57+0300 2014-03-27T07:51:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hamajda-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда ля "сіняга дому"

Барыс Хамайда ля "сіняга дому"

27 сакавіка вызваляюцца з-пад арышту віцебскія актывісты Барыс Хамайда і Ян Салаўян. Яны былі затрыманыя верагодна напярэдадні Дня волі вечарам 24 сакавіка.

Як паведамляе “Свабодны рэгіён”, актывісты былі асуджаныя судом Чыгуначнага раёна Віцебска на 3 сутак. Аднак дагэтуль невядома прычына затрымання і па якім артыкуле былі ўзбуджаныя адміністрацыйныя справы.

Дзяжурны віцебскага ізалятара часовага ўтрымання паведаміў сябрам арыштаваных, што Хамайда і Салаўян былі затрыманыя за правапарушэнне (якое менавіта, не адказаў). Падрабязнасці справы стануць вядомыя толькі пасля вызвалення актывістаў сёння ў 20 гадзін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international