Міліцыя папярэдзіла гарадзенца Алеся Кіркевіча

2014 2014-03-26T11:22:14+0300 2014-03-26T11:22:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevich-ales-milic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка гарадзенская міліцыя фактычна на паўдня затрымала грамадскага актывіста Алеся Кіркевіча. Спачатку ён быў выкліканы незразумелай позвай на 15-ю гадзіну ў аддзяленне міліцыі №1, што ў цэнтры гораду, для апытання і “прафілактычнай гутаркі”. Адтуль гадзіны праз паўтары актывіста павезлі ў Ленінскі РАУС, дзе чарговы раз узялі адбіткі пальцаў і ўзоры біялагічнага матэрыялу – сліну. А потым на кватэры Кіркевіча з удзелам панятых быў праведзены агляд памяшкання на прадмет забароненых матэрыялаў. Пазней высветлілася, што ў міліцыі дапытваліся пра датычнасць да ўлётак з заклікам байкатаваць расійскія тавары, якія нібыта з’явіліся ў раёне пражывання актывіста.

   Ніякіх матэрыялаў у кватэры Кіркевіча не было знойдзена, пасля чаго актывіст зноў завезлі ў Ленінскі РАУС, дзе выпісалі папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў.

Алесь Кіркевіч пасля Плошчы-2010 быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены ў верасні 2011 году ўказам пра памілаванне. Зараз у выніку судзімасці ён пад наглядам да 2016 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international