Актывіст «Нашай Альтэрнатывы» адлічаны з універсітэту за грамадскую дзейнасць

2014 2014-03-26T09:27:57+0300 2014-03-26T09:27:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bula-stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Булла.

Станіслаў Булла.

У незалежных СМІ неаднаразова пісалася аб звальненнях з працы і адлічэннях з навучальных устаноў людзей, чые палітычныя погляды і дзейнасць разыходзяцца з ідэалогіяй, якую навязвае дзяржава. І вось чарговы свежы прыклад.

Гомельскі актывіст «Маладога Фронту» Станіслаў Була ў 2013 годзе паступіў на філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Вучыўся паспяхова, толькі не ўлічыў аднаго: у нашай краіне трэба альбо сядзець ціха, альбо старанна хаваць свае палітычныя погляды. Яшчэ напачатку навучання загадчык кафедры палітычнай сацыялогіі М. Я. Цішкевіч пасля адной з лекцый, заўважыўшы на руцэ хлопца бранзалет супраць смяротнага пакарання, адкрыта намякнуў студэнту пра верагоднасць хуткай службы ва УС РБ. Намякаў аб выключэнні і дэкан факультэта, у ВНУ не хавалі факты прыходаў людзей у цывільным, якія прыносілі фота з акцый і мітынгаў.

Напрыканцы 2013 года за распаўсюд антыалкагольных улётак Була быў затрыманы, на яго склалі пратакол па арт. 21.14 КаАП РБ («Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў»). Адміністрацыйная камісія без разбору наклала на «парушальніка» немалы штраф, паведаміла пра гэта ва ўніверсітэт. Нягледзячы на тое, што ў тлумачальнай дэкану было сказана аб абскарджанні гэтага рашэння, студэнту абвясцілі вымову. Пасля актывіст выйграў суд, а пастанову аб накладанні штрафу прызналі незаконнай і адмянілі.

Як растлумачыў Станіслаў, напярэдадні сесіі пачалі спраўджвацца намёкі выкладчыкаў і не толькі. Паспяхова здаў усе залікі, апроч паліталогіі, прадмета вышэйзгаданага Цішкевіча: адказы на пытанні гэты чалавек прапускаў міма вушэй. Як следства — нядопуск да здачы экзаменаў. Була звяртаўся ў дэканат з неаднаразовым патрабаваннем аб прызначэнні камісіі па прыёме заліку без удзелу Цішкевіча, якую ў рэшце рэшт сфармавалі. Залік быў паспяхова здадзены, але час экзаменаў ужо быў згублены. Сакратар дэканату абяцаў прызначыць даты пераздачы экзаменаў, але толькі пасля вакацый. Улічваючы іх звышзанятасць, гэтага зроблена не было.

11 сакавіка Станіслаў Була быў асуджаны на 11 сутак за антываенны пратэст і падтрымку ўкраінскага народа ля амбасады РФ у Менску. Калі вызваліўся і вярнуўся ў Гомель, ён даведаўся аб выключэнні з навучальнай установы па прычыне неліквідаваных запазычанасцяў экзаменацыйнай сесіі. Як паведамілі ў дэканаце факультэта, загад быў падпісаны адразу пасля вызвалення актывіста.

Па словах Станіслава Була, нягледзячы на чаканы прызыў у вайсковыя шэрагі хавацца ад яго ён не мае намеру, аднак маладафронтавец упэўнены, што прымаць прысягу на вернасць дыктатару не будзе, а сучаснае войска лічыць інструментам, які можа быць выкарыстаны супраць народа.

"Трезвый взгляд".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international