Сёньня ў 14.30 адбудзецца суд над актывістам са Смаргоні Уладзімерам Шульжыцкім

2007 2007-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыйны пратакол на Уладзімера Шульжыцкага будзе разглядаць новы судзьдзя — Аляксандар Квяткевіч. 26 красавіка Шульжыцкі выказаў недавер судзьдзі Мікалаю Шэлегу, таму разбор справы адклалі.

Як паведаміла Радыё Свабода, 18-гадовы Уладзімер Шульжыцкі з асабістай ініцыятывы на невялікіх аркушах напісаў абвесткі з пералікам хваляў Радыё Свабода i раскідаў іх у паштовыя скрынкі. На аркушах ён дапісваў свой мабільны тэлефон – на выпадак, калі ў некага не атрымаецца наладаваць прымач.

Праз нейкі час яму патэлефанаваў незнаёмы мужчына, назваў адрас і папрасіў дапамагчы настроіць прымач на хвалі “Свабоды”. Калі Уладзімер зьявіўся па ўказаным адрасы, яго затрымалі міліцыянты, склаўшы пратакол аб тым, што хлопец нібыта нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы. Ноч актывіст правёў у камэры спэцпрымальніка, аднак суд на наступны дзень не адбыўся, бо адвакат Шульжыцкага запатрабаваў выклікаць сьведкаў – міліцыянтаў, і моладзевага актывіста адпусьцілі да наступнага паседжаньня.

Безумоўна, гэта была правакацыя, зазначыў грамадзкі праваабаронца Алесь Дзергачоў.

Пра свой учынак Уладзімер Шульжыцкі распавёў: “Я папросту ня бачу іншай альтэрнатывы, каб данесьці да людзей праўдзівую інфармацыю. Мяркую, што Радыё Свабода – дэмакратычны сродак масавай інфармацыі і толькі яно здольнае скласьці канкурэнцыю дзяржаўнай прапагандзе”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international