У Барысаве – 5 сутак арышту фанату футбольнага клуба БАТЭ

2014 2014-03-26T16:25:00+0300 2014-03-26T16:04:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bate.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
БАТЭ - эмблема клуба

БАТЭ - эмблема клуба

У судзе горада Барысава сёння ў 10 гадзін раніцы будзе разглядацца адміністратыўная справа фаната футбольнага клуба БАТЭ Аляксандра Марозава.

Юнак са сваёй дзяўчынай вяртаўся 25 сакавіка з Гародні дадому цягніком, калі на Барысаўскім вакзале каля гадзіны ночы яго перастрэлі 4 супрацоўнікі міліцыі і затрымалі. Да суду ён быў змешчаны ў ізалятар, дзе правёў ноч і ўчорашні дзень.

Марозаў вёз з сабою фанацкую атрыбутыку і некалькі маек. У чым канкрэтна абвінавачваюць фаната – пакуль невядома.

 

***

Суд перанесены на 14-30.

Суддзя Герасімовіч абвінаваціў Марозава ў дробным хуліганстве па артыкуле 17.1 КаАП і пакараў арыштам на 5 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international