З чэрвеня ў Магілёве пачне працаваць першы ў Беларусі сацыяльны крызысны цэнтар для жанчынаў

2007 2007-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Рацыі, жанчынам, якія сюды патрапяць, будзе аказаная мэдыцынская, псыхалягічная й юрыдычная дапамога.

На працягу году паслугамі цэнтру змогуць скарыстацца 75 жанчынаў і 100 дзяцей.

Паводле дырэктаркі ўстановы Алены Пушкаровай, цэнтар падзяляецца на крызыснае аддзяленьне, дзе разьмесьцяцца адзінокія й непаўнагадовыя маці зь дзецьмі, і прытулак для жанчынаў, якія пацярпелі ад фізычнага й псыхалягічнага гвалту ў сям’і. Яны таксама змогуць атрымаць прававую інфармацыю й кансультацыі псыхолягаў.

Зыходзячы з прыктыкі аналягічных замежных цэнтраў, жанчыны ва ўстанове змогуць быць тут ня толькі днём, але й жыць тут аж да аднаго году.

Для адмыслоўцаў цэнтру зладзілі сэмінар у Магілёве. Бліжэйшым часам яны пройдуць навучаньне ў Вене пад патранажам дабрачыннай арганізацыі "SOS-Kinderdorf International", якая зьяўляецца асноўным інвэстарам цэнтру ў Магілёве. Памяшканьне для цэнтру прадстаўленае адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international