У Жодзінскай ГВК адмовіліся агучваць канчатковыя вынікі галасавання 

2014 2014-03-25T13:01:00+0300 2014-03-25T13:01:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uliotki-zhodzina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота А.Лапіцкага

фота А.Лапіцкага

Незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі паведамляе, што такога ўраджайнага галасвання на мясцовых выбарах у Жодзіна дагэтуль не было. Пры гэтым у плане агітацыі кампанія прайшла непрыкметна.
 
З 48 зарэгістраваных кандыдатаў толькі 9 збіралі подпісы, а з 36 гарадскіх выбарчых акругаў альтэрнатывы былі толькі на 12 (у 30% выпадкаў). Выбарчы фонд у памеры 720 тыс. BYR утварыў адзін кандыдат, які здолеў вырабіць на гэтыя сродкі 1 000 ўлётак і раскідаць іх па паштовых скрынях. Астатнія кандыдаты за сябе не агітавалі. 
 
Аднак яўка на выбарах была высокай -  70% па інфармацыі ГВК. Гэтыя лічбы не супадаюць з дадзенымі ад незалежных назіральнікаў.  На УВК №20 Аляксей Лапіцкі налічыў каля 60% выбарнікаў, большасць з іх аддала свой голас падчас датэрміновага галасавання. 
 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
 
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international