Баранавічы: назіральнік просіць пракуратуру праверыць “рэкорды” галасавання на даму

2014 2014-03-25T10:32:52+0300 2014-03-25T10:32:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syryca_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Незалежны назіральнік Сырыца Віктар 24 сакавіка накіраваў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на парушэнне Выбарчага кодэкса сябрамі камісіі ўчастка № 49 (СШ № 21). У сваёй скарзе Віктар Сырыца ўказвае, што ў выніковым пратаколе пазначаны надзвычай высокі адсотак галасавання па месцы жыхарства. У дзень выбараў 23 сакавіка на ўчастку за цэлы дзень прагаласавала 396 выбаршчыкаў, а па месцы жыхарства – 403 чалавекі (26,5 % ад усіх прагаласаваўшых згодна выніковага пратакола). Віктар Сырыца адзначае, што арганізацыяй галасавання па месцы жыхарства выбаршчыкаў займаліся толькі 2 сябры выбарчай камісіі з адной выноснай скрыняй прыблізна 3 гадзіны. Здзіўляе проста фантастычная прадукцыйнасць працы 2-х чалавек з камісіі, нягледзячы на тое, што большы час выносная скрыня знаходілася на выбарчым участку перад вачыма назіральнікаў. Пры гэтым 11 астатніх сяброў камісіі за цэлы дзень выбараў прынялі толькі 396 выбаршчыкаў.

Віктар Сырыца просіць пракурора горада правесці праверку законнасці галасавання па месцы жыхарства на выбарчым участку № 49. Чаму раптам 26,5% выбаршчыкаў вырашылі прагаласаваць на даму і ці галасавалі яны ўвогуле?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international