Бабруйск: Назіральнікі падаюць скаргі

2014 2014-03-24T22:24:08+0300 2014-03-24T22:24:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія выбарчыя ўчасткі, на якіх балатаваліся прадстаўнікі дэмсілаў, у асноўны дзень галасавання наведвалі пабочныя асобы - чыноўнікі вышэйшага звяна: старшыня гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў, яго намеснік Аляксандр Маркачоў ды іншыя. Незалежныя назіральнікі сцвярджаюць, што яны адкрыта аддавалі распараджэнні старшыням камісій.

-Адзін з невядомых мне чыноўнікаў, які наведаў участак №18, дзе я назіраў, заявіў старшыні камісіі "калі табе не падабаюцца назіральнікі, можаш іх выганяць", - кажа Іван Глухаў. - Такім чынам яны нас запалохвалі. Бо падаваць скаргі нам было за што. Напрыклад, на галасаванне па месцы жыхарства ў гэты ўчастак было пададзена 26 заяў, а сябры камісіі прывезлі 65 бюлетэняў у скрыні. Падчас падліку галасоў да стала нас не падпусцілі, і сябры камісіі закрывалі стол сваімі целамі. Потым адмовіліся выдаць нам копію пратакола. Па ўсіх гэтых фактах мы аформілі скаргі.

Яшчэ адну скаргу рыхтуе Аляксандр Хамічонак, ён назіраў на ўчастку №2. Нагадаем, яго выдалілі за заўвагі, калі ён падлавіў сябраў камісіі на парушэнні выбарчага закандаўства.

-Я знайшоў тую дзяўчыну, якая прагаласавала на даму без папярэдняй заявы, - распавядае назіральнік. - Яна згадзілася пісьмова падцвердзіць мне гэты факт, напісала тлумачэнні. Іх я прыкладу да сваёй скаргі, якую падам у самы бліжэйшы час.

Таісія Кабанчук кажа, што назіральнікі ад БХД падалі каля дзесятка скарг.

-Прыяжжалі на ўчасткі з нашымі кандыдатамі чыноўнікі, было бачна, што сябры камісій напалоханыя, стараюцца дагадзіць начальству. Мы іх падлавілі на грубых фальсіфікацыях, кшталту спробы ўкінуць у скрыню стос бюлетэняў на ўчастку ў школе №30. Мы стараліся лічыць кожную паперку, якая залятала ў скрыню, і нашыя падлікі значна ў выніку разыходзіліся з падлікамі сябраў камісіі, - распавядае Таісія Кабанчук.

Назіральнікі ад БХД таксама адзначаюць завышаныя лічбы па галасаванні па месцы жыхарства.

- Сябры камісіі сыходзілі на гадзінку, каб абыйсці дамы, і прыносілі па 270, па 300 бюлетэняў. А калі мы хадзілі разам з імі, то вынкам было па 20 галасоў за 2 гадзіны, і пры гэтым людзі часта казалі "а мы вас не выклікалі", рэагавалі негатыўна. Па ўсіх гэтых фактах мы ўжо падалі скаргі, але на тое, што іх сумленна рагледзяць, у нас надзеі мала. Калі стала вядома, што наша кандыдатка Святлана Грыцэнка не прайшла з адрывам усяго ў дзевяць галасоў, нават выбаршчыкі былі здзіўлены, бо не хавалі, што прыходзілі галасаваць за яе, цэлымі дамамі, - каментуе выніковы дзень выбараў Таісія Кабанчук.

Таксама лідэрка бабруйскіх хрысціянксіх дэмакратаў расказала, што ёй і аператарам кампаніі "Права выбару" адключылі 23 сакавіка інтэрнэт. А яе нумар тэлефона ўвесь дзень быў заняты, бо ёй натэлефаноўвалі па аб'явах.

-Нехта зноў пакінуў мой нумар тэлефона на сайтах з аб'явамі. Панапісвалі, што я здаю танна кватэру, што прадаю нейкія рэчы і гэтак далей. І ў выніку да мяне не маглі дазваніцца людзі па справе, потым я ўжо і сама адключыла тэлефон, бо не было сэнсу змагацца з гэтай тэлефоннай атакай, - распавядае Таісія Кабанчук.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international