Напярэдадні Дня Волі нацбол Паліенка ізноў затрыманы

2014 2014-03-24T17:14:19+0300 2014-03-24T17:15:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palienka-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка

Дзмітрый Паліенка

Увечары 24 сакавіка актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрый Паліенка паведаміў ПЦ “Вясна” пра сваё затрыманне.

Па стане на 17.00 ён знаходзіўся ў РАУС Заводскага раёна. Больш падрабязную інфармацыю актывіст па тэлефоне паведаміць не змог.

Вядома толькі, што сёння дадому да яго наведаўся ўчастковы інспектар і сказаў, что хоча правесці гутарку. Пасля гэтага Паліенка патэлефанаваў сваім сябрам і паведаміў, што міліцыя хоча ізаляваць яго напярэдадні Дня Волі.

Цікава, што ўчастковы прыйшоў да Паліенкі прыкладна праз дзве гадзіны пасля таго, як адбыўся суд над актывістам. У суботу 22 сакавіка ён быў затрыманы за графіці, а сёння асуджаны за хуліганства па арт.17.1 КаАП і пакараны штрафам. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international