Дачка кампазытара Міколы Равенскага заснавала грамадзкае аб’яднаньне “Ліра” імя М.Равенскага

2007 2007-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала новае культурна- творчае грамадзкае аб’яднаньне “Ліра” імя Міколы Равенскага. Мікола Равенскі – беларускі кампазытар, аўтар музыкі да гімна”Магутны Божа”. Узначаліла аб’яднаньне дачка кампазытара Вольга Аляксеенка-Равенская.

Асноўная мэта аб’яднаньня, паводле словаў Вольгі Мікалаеўны, – дапамагчы людзям занйсьці сябе. “Спадзяёмся, што мы зможам дапамагчы людзям знайсьці сябе ў музыцы, танцах, сьпевах. Мы працуем для тых, хто, магчыма, знайшоў сябе ў іншай прафэсіі, але пакуль ня змог рэалізаваць мару дзяцінства займацца творчасьцю. Хочацца, каб праца сябраў нашага аб’яднаньня дапрамагала выклікаць у людзей лепшыя пазытыўныя пачуцьці, каб было што супрацьпаставіць засільлю папсы”.

Старшыньку аб’яднаньня вельмі ўсьцешыла тое, што рэгістрацыя прайшла хутка і без праблемаў. Праўда, пакуль аб’яднаньне мае праблему з памяшканьнем. “Нам не хапае фінансавых сродкаў. А арэнда паўсюль вельмі дарагая. Спадзяюся, што мы зможам вырашыць гэту праблему і ў бліжэйшы час будзем мець месца, дзе нашыя сябры змогуць сустракацца”, – сказала Вольга Аляксеенка-Равенская.

Зараз грамадзкае аб’яднаньне налічвае блізу 15 сябраў, псведамляе сайт Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international