У Брэсцкай вобласці не абралі дэпутатаў у трох выбарчых акругах

2014 2014-03-24T15:01:58+0300 2014-03-24T15:01:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary23.03.2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва ўсіх выпадках размова ідзе пра выбары ў “глыбінцы”, дзе безальтэрнатыўныя кандыдаты не здолелі набраць больш за 50% галасоў сваіх выбаршчыкаў.

У прыватнасці, засталіся без сваіх дэпутатаў па адной акрузе ў Целяханскім сельсавеце Івацэвіцкага раёна і Конькаўскім сельсавеце Ляхавіцкага раёна, а таксама гарадскім савеце Давыд-Гарадку, які знаходзіцца на Століншчыне. Цікава, што ў Давыд-Гарадку і Целяханах неабранымі на новы тэрмін былі дзеючыя старшыні мясцовых саветаў.
Гэтыя звесткі прывёў на сваёй прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама і сябра абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда. Паводле яго словаў, вынікі галасавання па згаданых акругах не паўплываюць на працаздольнасць мясцовых саветаў: усе яны сфармаваны ў паўнамоцным складзе. Пры гэтым Каляда зрабіў акцэнт на тым, што на выбарах у Брэсцкі абласны і гарадскі саветы практычна ўсе акругі былі альтэрнатыўнымі. Паводле яго меркавання, тое, што кандыдатамі былі людзі “калі не з супрацьлеглымі, дык з рознымі поглядамі на жыццё, выклікала дадатковую цікавасць у выбаршчыкаў”.

Пракаментаваў галоўны ў рэгіёне “куратар” выбараў і ўдзел прадстаўнікоў апазіцыі ў гэтай кампаніі. “Апазіцыйныя кандыдаты правялі выбарчую кампанію ў сваю сілу, - лічыць Александр Каляда. – Дакладных лічбаў у мяне пакуль няма, але мяркую, што свае 10-15% яны набралі”. Канчатковыя вынікі выбараў улады абяцаюць агучыць у сераду, 26 сакавіка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international