Антону Жылко прысудзілі пяць сутак арышту

2014 2014-03-24T13:28:51+0300 2014-03-24T16:18:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shylko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Жылко

Антон Жылко

Сябра АГП Антона Жылко сёння судзілі ў судзе Партызанскага раёну за распаўсюд улётак да Дня волі. Акцыя на 25 сакавіка дазволеная ўладамі.

 

Нагледзячы на гэта, 21 сакавіка кандыдата ў дэпутаты Жылко затрымалі каля ўваходу ў метро на станцыю «Трактарны завод», дзе разам з сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай ён раздаваў улёткі і запрашэнні на сустрэчу з выбарцамі.

 

У выніку на Антона Жылко быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.32 КаАП аб парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў. 

У выніку яму прысудзілі пяць сутак арышту. Аднак пакінулі на свабодзе да абскарджвання рашэння суда.

 

Жылко накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд, дзе ён пазначыў, што ў ягоных дзеяннях не было складу правапарушэння. Прававую дапамогу актывісту аказвае Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international