Рэдактар мазырскай раёнкі праслаўляе выбары і Беларусь, перадрукоўваючы свой жа артыкул чатырохгадовай даўніны

2014 2014-03-24T12:04:23+0300 2014-03-24T12:05:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palesse_life.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

Мазырская раённая газета "Жыццё Палесся"

На сайце мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся» з'явіўся артыкул за подпісам галоўнага рэдактара Ларысы Чорнай пад назвай «Землякі вы мае землякі. Беларусь ты мая Беларусь!».

Рэдактар у сваім пафасным стылі нагадвае чытачам пра выбары, «гэты вялікі і доўгачаканы дзень, пра які так шмат гаварылася і пісалася». Сапраўды, шмат пісалася пра выбары! Асабліва Ларысай Чорнай. І не толькі пра выбары. Як выявілася, дадзены пафасны артыкул яна напісала чатыры гады таму, і прысвечаны ён быў тады Усебеларускаму сходу ў 2010 годзе. Як кажуць – знайдзіце розніцу.

Знайдзіце розніцу – чаго гэта ў рэдактара як у 2010 годзе, так і ў 2014 «душа святкуе і радуецца».

Варта заўважыць, што артыкул-панегірык перапісаны слова ў слова, толькі «Усебеларускі сход» заменены на «выбары ў мясцовыя Саветы». Як і чатыры гады таму, рэдактар піша пра нейкіх сяброў з Нідэрландаў, якія, як толькі трапілі ў Мазыр, дык здзівіліся да глыбіні душы чысціні ды добраўпарадкаванню. Відаць, чатыры гады не могуць адысці ад захаплення палескім райцэнтрам нейкія «сябры з Нідэрландаў».

Так усе ў Беларусі добра! І чатыры гады таму, і зараз, у 2014! Што не варта і новыя артыкулы пісаць, можна толькі старыя браць і перадрук рабіць! «Радуйся, сэрца, ганарыся!», - як піша выдатнік друку Ларыса Чорная.

У тэксце яна, канечне, успомніла прэзідэнта добрым словам. І «Дажынкі». Праўда, у тэксце, надрукаваным 4 гады таму, было напісана «Дажынкі-2010», у «сучасным» жа варыянце артыкула - «Дажынкі-2013».

Хваліць у артыкуле ўсё і усіх выдатнік друку, славіць беларускія ўлады на поўную меру. Заклікае моладзь: «Інтэлектам сваім пракладай шлях да зорнай ростані!». А прыклад ёсць жа браць з каго! Ну хоць з галоўнага рэдактара газеты! Напішы адзін раз артыкул – а затым кожныя чатыры гады яго перадрукоўвай, ганарары атрымлівай, толькі даты змяняй.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international