Баранавічы: неверагодныя лічбы галасавання па месцы жыхарства

2014 2014-03-24T11:37:23+0300 2014-03-24T11:37:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-vybarchy-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары ў мясцовыя саветы высветлілі надзвычай “высокі” адсотак галасавання па месцы жыхарства. Так, на выбарчым участку № 49 у дзень выбараў 23 сакавіка прагаласавала, па дадзеных незалежных назіральнікаў, 396 выбаршчыкаў, а па месцы жыхарства – 403 чалавекі, г. зн., больш, чым на выбарчым участку за цэлы дзень галасавання. Арганізацыяй галасавання на даму займаліся толькі 2 сябры выбарчай камісіі з адной выноснай скрыняй, якія прыблізна за 3 гадзіны сабралі 403 подпісы (!!!!!!) грамадзян. Выклікае недавер, што на тэрыторыі выбарчага ўчастку пражывае 26,5 % выбаршчыкаў -- інвалідаў і цяжкахворых людзей, якія не могуць прыйсці на ўчастак галасаваць. Здзіўляе таксама фантастычная прадукцыйнасць працы 2-х сябраў камісіі, якімі кіруе нядаўняя загадчыца ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяна Жытко. Цікава, што 11 астатніх сяброў камісіі за цэлы дзень выбараў прынялі толькі 396 выбаршчыкаў.

Такая ж карціна назіраецца і на выбарчым участку № 43, камісію якога ўзначаліў дырэктар СШ № 21 Мікалай Жукоўскі. На гэтым участку прагаласавала ў дзень выбараў, па дадзеных незалежных назіральнікаў, 563 выбаршчыкаў, а па месцы жыхарства – 423 чалавека (24, 9% ад усіх прагаласаваўшых), што фізічна зрабіць 2-м чалавекам з адной скрыняй за некалькі гадзін проста немагчыма.

– Фальсіфікацыя гэтых выбараў набыла масавы характар. Калі такое нахабства магчыма ў прысутнасці незалежных назіральнікаў, то ўявіце сабе, што робіцца на выбарчых участках, дзе няма альтэрнатыўных кандыдатаў і незалежных назіральнікаў, – адзначыў назіральнік Сяргей Гоўша.

Фота: Сяргей Гоўша (першы злева) на выбарчым участку № 43

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international