Бабруйск: Назіральніка выдалілі з участка

2014 2014-03-23T22:05:00+0300 2014-03-24T11:06:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандра Хамічонка, які назіраў на ўчастку №2 у Бабруйску, выдалілі за заўвагі. Спачатку незалежнаму назіральніку адмовілі ў азнаямленні са спісамі прагаласаваўшых датэрмінова.

-Пасля маіх скаргаў старшыні камісіі мне гэтыя спісы паказалі. Але пазней адбылася сапраўды кур'ёзная сітуацыя. На ўчастак прыйшла дзяўчына і прынесла торбу, якую выпадкова забылі ў яе кватэры сябры ўчастковай камісіі. Я пацікавіўся, ці рабіла яна запыт на іх візіт, і яна сказала: "не, яны самі прыйшлі, і я прагаласавала". Натуральна, я паведаміў сябрам камісіі, што яны парушылі закон, і яны былі вымушаныя выкрэсліць імя гэтай дзяўчыны са спісаў.

Пасля гэтага, кажа Аляксандр Хамічонак, сябры камісіі, дагэтуль ветлівыя, пачалі ставіцца да яго з антыпатыяй.

-Я з'яўляюся таксама даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад "Справядлівага свету" Алы Казловай, таму, лічу, у мяне былі паўнамоцтвы ўказваць на парушэнні і патрабаваць азнаямлення з дакументамі. Але маю наступную просьбу паглядзець на спісы прагаласаваўшых на даму сябры камісіі ўспрынялі ў штыкі і паведамілі, што я перашкаджаю ім і мушу пакінуць участак. Я заявіў, што магу тут знаходзіцца нават як звычайны выбаршчык, але яны папрасілі, каб міліцыянт мяне вывеў за межы ўчастка. Калі б я далей настойваў на сваім, мяне маглі б абвінаваціць у развязванні бойкі ці ў чымсьці падобным, таму я сышоў адтуль, - распавядае назіральнік.

Аляксандр Хамічонак адзначыў, што будзе падаваць скаргу на дзеянні сябраў участковай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international