БХК настойвае на адмене артыкула, па якім асуджаныя актывісты «Маладога Фронту»

2007 2007-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі Хельсінкскі камітэт разлічвае на дапамогу Венецыянскай камісіі ў прызнанні неканстытуцыйнасці артыкула Крымінальнага кодэкса, па якім асуджаныя актывісты арганізацыі "Малады фронт". У заяве, распаўсюджанай 29 траўня пасля вынясення прысуду, БХК падкрэслівае, што наяўнасць у КК і ўжыванне на практыцы артыкула 193-1 (пазапраўная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб`яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці) неправамерна абмяжоўвае права на свабоду асацыяцый, супярэчыць нормам Канстытуцыі і міжнародным абавязальніцтвам Беларусі.

У заяве сцвярджаецца, што "чарговым разам суд ухіліўся ад узняцця ва ўсталяваным парадку перад Канстытуцыйным судом пытання аб неканстытуцыйнасці арт. 193-1 КК, пастаўленага абаронай абвінавачваных"паведаміла Хартыя'97.

БХК лічыць неабходным накіраваць дадзеную норму КК праз органы Рады Еўропы на разгляд камісіі Рады Еўропы за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) і чакае, што “яе аўтарытэтнае заключэнне дапаможа Канстытуцыйнаму суду Беларусі прызнаць артыкул 193-1 КК неканстытуцыйным”.

Адначасова БХК адзначае "той станоўчы факт, што дадзенае судовае паседжанне праходзіла адкрыта і на яго былі дапушчаныя прадстаўнікі грамадскасці, журналісты, назіральнікі ад праваабарончых арганізацый, а таксама дыпламаты шэрагу дзяржаў".

29 траўня суд Савецкага раёна Менска прызнаў Барыса Гарэцкага, Змітра Хведарука, Насту Палажанку, Алега Корбана і Аляксея Янушэўскага вінаватымі па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса. З.Хведарук пакараны штрафам у 40 базавых велічынь (1 млн. 240 тыс. рублёў), А.Корбан, Б.Гарэцкі і А.Янушэўскі – штрафам у 30 базавых велічынь (930 тыс. рублёў) кожны. Н.Палажанцы суд вынес афіцыйнае папярэджанне.

Раней асуджаны па гэтым артыкуле лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў выглядзе паўтары гадоў пазбаўлення свабоды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international