4–5 чэрвеня Беларусь наведае прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Міклаш Харашці

2007 2007-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта 29 траўня БелаПАН паведаміў старшыня пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” па правах чалавека, нацыянальных стасунках і сродках масавай інфармацыі Юры Кулакоўскі.

Па словах “дэпутата”, на 4 чэрвеня запланаваная яго сустрэча з М.Харашці. Падчас гэтай сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні развіцця СМІ ў Беларусі і падрыхтоўкі заканадаўчай базы па рэгуляванні дзейнасці інтэрнэт-СМІ.

Нагадаем, 31 сакавіка АБСЕ апублікавала даклад М.Харашці "Рэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёне АБСЕ". У дадзеным дакуменце прадстаўнік АБСЕ раскрытыкаваў беларускі закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі. М.Харашці, у прыватнасці, крытыкаваў патрабаванне артыкула 11 дадзенага закона аб неабходнасці перарэгістрацыі прадпрыемстваў у выпадку змены ўстаноўчых дадзеных або назвы выдання, а таксама ў выпадку прыняцця дзяржаўнымі органамі цягам аднаго года двух рашэнняў аб спыненні дзеяння выдання.

"СМІ павінны не проста прадставіць змененыя дадзеныя для абнаўлення звестак – ад іх патрабуецца паўтор усяго працэсу рэгістрацыі, які можа заняць месяц, і на працягу гэтага часу яны не маюць права выходзіць у свет", – адзначаецца ў дакладзе. Прыкладам адвольнага характару такой сістэмы, на думку М.Харашці, могуць служыць падзеі пасля выхаду ў чэрвені 2005 года прэзідэнцкага дэкрэту, які забараняе выкарыстоўваць слова "беларускі" ў назовах неафіцыйных выданняў. Тады шматлікія незалежныя газеты змушаныя былі перарэгістроўвацца. "Неабходна адзначыць, што гэтыя патрабаванні прывялі да перарэгістрацыі толькі недзяржаўных выданняў", – падкрэсліў прадстаўнік АБСЕ.

У сваім дакладзе М.Харашці рэкамендаваў адмяніць адвольную сістэму дазваленчай рэгістрацыі для друкаваных СМІ. "Магчымасць адмовы ў рэгістрацыі для органаў друку на падставе зместу, прадмета ці меркаванай аўдыторыі павінна быць ліквідаваная, – адзначыў прадстаўнік АБСЕ. – Абмежаванні ў дачыненні зместу, калі гэта патрабуецца, павінны забяспечвацца агульнымі заканадаўчымі палажэннямі і не выкарыстоўвацца ў якасці падставы для адмовы ў заснаванні газеты".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international