Хоцімск: міліцыя затрымала кандыдата ў дэпутаты

2014 2014-03-23T20:21:35+0300 2014-03-23T20:21:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-valery-hocimsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і адначасова кандыдата ў дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерыя Каранкевіча каля 20-00 затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў мясцовы РАУС.

Па словах Валерыя Каранкевіча, ён быў затрыманы супрацоўнікам мясцовай міліцыі ў чыне маёра непасрэдна на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3. Маёр міліцыі, які не прадставіўся Валерыю Каранкевічу, паведаміў кандыдату ў дэпутаты, што на яго адрас паступіла заява, і даставіў яго ў Хоцімскі РАУС.

Зараз Валерый Каранкевіч знаходзіцца ў будынку Хоцімскага РАУС, яго апытвае супрацоўнік Хоцімскай міліцыі капітан Бубноў.

Валерый Каранкевіч лічыць, што яго затрыманне па невядома адкуль узніклай заяве звязана з тым, што яму, як кандыдату ў дэпутаты, захацелі перашкодзіць прысутнічаць пры падліку бюлютэняў на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international