Карэспандэнтка БТ прыгразілася "стукнуць мікрафонам" назіральніцу і кандыдатку

2014 2014-03-23T20:01:55+0300 2014-03-23T20:01:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaskevich-iryna-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Яскевіч

Ірына Яскевіч

Віцебская актывістка АГП Ірына Яскевіч балатуецца ў гарадскі і абласны саветы. Але на ўчастку №37 яна 23 сакавіка працавала ў якасці назіральніка. Інцыдэнт адбыўся на вачах у выбаршчыкаў.

Участак №37 знаходзіцца ў Першамайскім раёне Віцебска, і сярэдняй школе №40 Ірына Яскевіч глядзела, як работнікі тэлебачання "арганізаўваюць" рэпартажы пра выбары:

"Гэта была смешная інсцэніроўка. Карэспандэнтка навучала ўдзельнікаў здымак, што яны мусяць рабіць і казаць. Я не ўстрымалася і сказала нешта накшталт "вы б лепей дома парэпіціравалі са сваякамі ды сюды іх прывезлі". Работнікі тэлебачання пачалі апраўдвацца, маўляў, людзям адразу цяжка гаварыць на камеру, яны бянтэжацца…Вось вы, маўляў, ці змаглі б так адразу… Я сказала: "Лёгка!" Але замест каб узяць інтэрв'ю, вядучая мяне абняла і прашаптала на вуха: "Зараз цябе мікрафонам як стукну па галаве!" На мікрафоне была напісана лічба "1". А я ў гэты час якраз размаўляла па тэлефоне з незалежнымі віцебскімі журналістамі, і наша размова з карэспандэнткай БТ таксама запісалася, разам з маімі словамі".

Ірына Яскевіч збіраецца паскардзіцца на хамства вядучай яе непасрэднаму кіраўніцтву.

Зрэшты, гэта не адзіная непрыемнасць, якая сёння здарылася з ёй на ўчастку №37:

"Я сказала, што хачу паехаць на галасаванне на даму. Сябры камісіі пачалі пра нешта раіцца, і мне раптам паведамляюць, што я не маю на гэта права. Бо ў пратаколе пра маю рэгістрацыю напісана толькі, што я магу прысутнічаць на пасяджэннях камісіі. Цікава! Учора пратакол усіх задавальняў, пакуль я прысутнічала на датэрміновым галасаванні, а сёння раптам я ўжо "не маю права".

Ірына Яскевіч настояла, каб пратакол перапісалі. Але галасаванне на даму тым часам адбывалася без яе.

Праблемы з тым, каб прысутнічаць на галасаванні на даму займеў і аршанец, таксама назіральнік і кандыдат у дэпутаты Яўген Анішчанка. Ён паехаў на хатняе галасаванне з участка №6 – пра гэты ўчастак ужо пісалі незалежныя СМІ, бо там у першую ж гадзіну першага дня датэрміновага галасавання нібыта запісаліся галасаваць дома ажно 340 чалавек.

"Я паехаў паглядзець, што гэта за цуд! Дастаў відэакамеру і пачаў здымаць здзіўленых жыхароў, якія нікога не чакалі, і на галасаванне на даму не запісваліся. Старшыня камісіі падскочыў, заявіў, што я не маю права рабіць відэазапіс, хаця людзі, з якімі мы размаўлялі, супраць не былі. Пасля гэтага мне абвясцілі, што мяне выключаюць з ліку назіральнікаў на гэтым участку", -- распавёў Яўген Анішчанка.

Як давераная асоба аднаго з кандыдатаў, ён тут жа зарэгістраваўся назіральнікам на іншым участку. Але і тут, на ўчастку №17, з галасаваннем на даму аказалася не так проста, кажа Я. Анішчанка:

"Старшыня ўчастковай камісіі Сяргей Мурза ў 18.10, калі запіс на хатняе галасаванне быў афіцыйна завершаны, катэгарычна адмовіўся назваць мне лічбу – колькі ж выбаршчыкаў запісалася, каб прагаласаваць дома. Інфармацыя пра "засакрэчаную" колькасць ахвотных галасаваць на даму не выдаецца і назіральніку на участку №9, які паведамі пра гэта па тэлефоне".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international