Барысаў: Пазаштатнай фотакарэспандэнтцы БелаПАН не дазволілі здымаць на выбарчым участку

2014 2014-03-23T15:39:39+0300 2014-03-23T15:39:39+0300 be

Валянціна Зянкова збіралася асвятляць працэс галасаваня на ўчастку № 59 па Барысаўскім раёне. 

Яна падышла да старшыні камісіі і прад'явіла пасведчанне БелаПАН, аднак той запатрабаваў ад яе дадатковую «адкрэдытацыю» і не дазволіў здымаць без яе.

На думку намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца, гэта парушэнне выбарчага заканадаўства з боку камісіі.

«Калі гэта беларускае СМІ, ні пра якую дадатковую акрэдытацыю яне можа ісці гаворкі, – лічыць юрыст. – ЦВК нават выпускаў да гэтых выбараў«Прыкладны сцэнар трэнінга для сябраў участковых выбарчых камісій»,дзе ёсць прыклад, які цалкам супадае з барысаўскім (апісаная сітуацыя №4). На трэнінгах камісіям павінныя былі патлумачыць, што прадстаўнік беларускага СМІ павінен проста прад'явіць пасведчанне і запісацца ў журнале прысутных СМІ. Відавочна, барысаўская камісія з нейкіх прычын кепска засвоіла інструкцыі».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international