Фотафакт: На выбарчых участках у Салігорску гукаюць вясну

2014 2014-03-23T15:33:09+0300 2014-03-23T15:33:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-galasavanne-dzen-vyb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску калектывы творчай самадзейнасці водзяць карагоды на выбарчых участках наўпрост каля скрыняў для галасавання. Удзельнікі імпрэзаў адначасова “святкуюць” выбары, гукаюць вясну ды спяваюць вяснянкі.

Варта адзначыць, што паводле Выбарчага кодэкса акрамя сябраў камісіі і непасрэдных удзельнікаў галасавання прысутнічаць на ўчастку для галасавання маюць права толькі акрэдэтаваныя назіральнікі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, давераныя асобы кандыдатаў, а таксама дзеючыя дэпутаты парламента і мясцовых саветаў.

- Нават прадстаўнікам праваахоўных органаў не дазваляецца знаходзіцца ў памяшканнях для галасавання, а розным калектывам творчай самадзейнасці тым больш. Не ведаю, можа, канешне, гэткім чынам яны прывіталі пачатак палітычнай вясны, але рабіць гэта ўсё ж неабходна не каля скрыняў для галасавання, - іранізуе мясцовы незалежны назіральнік ад Беларускага Хельсінскага Камітэту Уладзімір Шыла.

На фота: Салігорскі ўчастак для галасавання №21

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international