Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі

2014 2014-03-23T12:36:53+0300 2014-03-23T12:36:53+0300 be

У Менску актывістку аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, назіральніцу ў межах кампаніі "Права выбару" Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі на выбарчым участку № 25 Лагойскай акругі № 44.

 У пятніцу яна напісала скаргу на тое, што да сябраў участковай камісіі падыйшла камендант інтэрнату (пра яе пасаду заявілі самі сябры камісіі) і зверылася са спісамі тых, хто прагаласаваў. Праз паўгадзіны пасля гэтага на ўчастак пайшлі галасаваць насельнікі інтэрнату.

 Апроч таго, у пятніцу Валерыя Чарнаморцава сфатаграфавала выбарчую скрыню. За гэта на яе накрычалі, дамогшыся выдалення фатаздымкаў.

 

А раніцай у нядзелю (у суботу Валерыя Чарнаморцава не назірала) назіральніцы паведамілі пра пазбаўленне яе акрэдытацыі за тое, што "яна знаходзілася каля выбарчай скрыні, умешвалася ў працу камісіі і вяла несанкцыянаваныя фота- і відэаздымкі". Што тычыцца адказу на скаргу, то ў камісіі напісалі, што нікога пабочнага на ўчастку не было, толькі сябры камісіі, выбаршчыкі і назіральнікі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international