Суд Цэнтральнага раёна Менску аштрафаваў пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка і забараніў яму ўезд у Беларусь
30.05.2007.
Сёньня ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску быў выкліканы пратэстанцкі пастар, грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік, паведаміла Хартыя'97.Яго аштрафавалі на адну базавую велічыню і загадалі да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Пастару таксама забаранілі на пяць гадоў уезд у Беларусь.
Нагадаем, на Яраслава Лукасіка быў складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага набажэнства ў Менску.
Яраслаў Лукасік і яго жонка, грамадзянка Рэспублікі Беларусь Наталля Лукасік, маюць траіх дзяцей. Такія дзеянні ўлад разбіваюць шматдзетную сям'ю або змушаюць яе пакінуць нашу краіну.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











