Дзяніс Садоўскі — у турме да суду ў панядзелак

2014 2014-03-23T10:13:26+0300 2014-03-23T10:13:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sadouski_dzianis.jpg
Дзяніс Садоўскі

Дзяніс Садоўскі

Адказнага сакратара аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага зьмясьцілі ў ізалятар на завулку Акрэсьціна. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве і ў панядзелак будуць судзіць.

Дзяніс Садоўскі зьўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Чыгуначнай акрузе № 20 у Менску Максіма Гацака.

Ён паведаміў Свабодзе, што быў затрыманы на выбарчым участку № 53, калі спрабаваў высьветліць прычыну выдаленьня з участка назіральніцы ад БХД.

У выніку самога Дзяніса Садоўскага затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 17.1 аб дробным хуліганстве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international