Былы галоўны трэнер ФК «Віцебск» спрабуе аднавіцца на працы праз суд

2007 2007-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Еўрапейскае радыё са спасылкай на газэту "Прессбол".

Былы галоўны трэнер футбольнага клуба «Віцебск» Андрэй Чарнышоў лічыць, што загад аб яго звальненні не адпавядае заканадаўству і што прэтэнзіі кіраўніцтва «Віцебска» да яго надуманыя. Вядомы расійскі футбольны спецыяліст патрабуе аднаўлення на працы і выплаты заробкаў за час вымушанага прастою.

Пазовы ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска таксама падалі звольненыя члены яго трэнерскага штабу — Андрэй Дзмітрыеў і Максім Альховік. Акрамя таго Чарнышоў і яго паплечнікі маюць намер шукаць падтрымкі нават у УЕФА.

Дырэктар ФК «Віцебск» Аляксандр Церах лічыць, што звальненне было зроблена паводле кантракта, у адпаведнасці з законам, таму клуб не мае намеру ісці на кампрамісы з трэнерам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international