Бяспройгрышная латарэя чакае выбаршчыкаў на ўчастках Петрыкаўскага раёна

2014 2014-03-23T07:59:28+0300 2014-03-23T07:59:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-vybuchastak-shkola-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая газета «Петрыкаўскія навіны» паведамляе, што ў дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчых участках «будзе прадстаўлены шырокі спектр паслуг і забаўляльных мерапрыемстваў». Сярод прапанаваных паслуг – канцэрты, выставы, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, дэгустацыі, кансультацыі спецыялістаў.

«На сельскіх выбарчых участках рэкламу паслуг прадставіць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, мясцовыя медыцынскія ўстановы, камбінат бытавога абслугоўвання. Грамадскія аб’яднанні «Белая Русь» і «БРСМ» паўсюдна правядуць акцыі і ўручэнне сувеніраў маладым выбаршчыкам», - абяцае свята раённае выданне.

Прадпрыемствы райспажыўкааперацыі падрыхтавалі для выбаршчыкаў сюрпрыз – бяспройгрышную латарэю.

Выбаршчыкі змогуць нават «азнаёміцца з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі перыядычнымі выданнямі і аформіць падпіску».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international