“Слонімскі веснік” заняўся антыпіярам

2014 2014-03-22T21:24:34+0300 2014-03-22T21:25:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-agit-uliotki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая газета “Слонімскі веснік” (галоўны рэдактар Васіль Афанасік) у бягучую выбарчую кампанію занялася антыпіярам. У нумары за 21 сакавіка газета змясціла відавочна правакацыйны матэрыял пад загалоўкам “Ратуем за честные выборы?..”. У ім сцвярджаецца, што многія выбаршчыкі “столкнулись с фактами недобросовестной конкуренции. Кто-то срывает со стендов, дверей подъездов сведения только о кандидатах, не являющихся активистами оппозиционных структур. Красуются лишь лица и биографии представителей местной организации БНФ, кампаний «Говори правду» и «За свободу». Кому выгодно таким вот способом влиять на выбор граждан?”.

   Правакацыйная думка дзяржаўнай газеты падмацоўваецца фоташэрагам выбарчых плакатаў і ўлётак кандыдатаў, дзе агітацыйныя матэрыялы праўладных стаўленнікаў падраныя ці абдзёртыя, а ўлёткі дэмакратычных кандыдатаў вісяць цэлымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international