Бяроза: пікет 25 сакавіка забаранілі за распальванне нацыянальнай варожасці (дакументы)

2014 2014-03-22T20:29:26+0300 2014-03-22T20:29:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rusecki-siargej-25sakavika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Русецкі

Сяргей Русецкі

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты – заяўляльнікі пікету на 25 сакавіка Тамара Шчапёткіна, Таццяна Тарасевіч і Сяргей Русецкі нядоўга радаваліся таму, што мясцовы райвыканкам даў дазвол на пікет. Яшчэ 20 сакавіка Тамары Шчапёткінай патэлефанаваў начальнік аддзела ідэалогіі, працы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Крагель, каб абмеркаваць, як аддаць дазвол на пікет, каб не парушыць пяцідзённы тэрмін, і ў заяўнікаў не было прэтэнзій, а таксама спытаў, ці згодны на перанос пікету на стадыён “Паўночны”. Т. Шчапёткіна адказала, калі дазвол ёсць, то заяўляльнікі ніякіх прэтэнзій мець не будуць, нават калі дакумент прыйдзе пазней. Далі згоду заяўнікі і на перанос, хаця стадыён “Паўночны” знаходзіцца зусім на ўскрайку горада.

20 сакавіка пасля званка з райвыканкаму арганізатары пачалі рыхтавацца да пікета, а 21 сакавіка атрымалі дазвол за подпісам выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама Міхаіла Крэйдзіча простым лістом.

Але нечакана раніцай 22 сакавіка зраніцы было дастаўлена іншае рашэнне, якое адмяняла папярэдняе, за подпісам таго ж выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама Міхаіла Крэйдзіча. Ліст ужо быў заказны з уведамленнем. І што цікава, адмена датавана тым жа 20 сакавіка. Пры гэтым на канверце адпраўка і атрыманне 22 сакавіка. І ніякіх папярэдніх званкоў пра адмову.

Прычына адмовы – прапаганда нацыянальнай варожасці.

Заяўленая мэта пікету: адзначэнне 96-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, выказванне пратэсту супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй сваіх войск на тэрыторыю незалежнай Украіны і размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі, патрабаванне вызвалення палітвязняў.

У якіх сказах тут прапаганда нацыянальнай варожасці?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international