viasna on patreon

Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу на забарону ў Салігорску пікета да Дня правоў чалавека

2014 2014-03-22T17:18:43+0300 2014-03-22T17:18:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Касацыйная скарга салігорскага грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону мясцовымі ўладамі пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана Мінскім абласным судом 3-га красавіка.

Яўка бакоў для разгляду справы не з’яўляецца абавязковай, але Уладзімір Шыла не выключае сваёй асабістай прысутнасці на судовым паседжанні. Зрэшты, актывіст не цяшыцца ілюзіямі і лічыць, што касацыйная скарга хутчэй за ўсё не будзе задаволена. Такую выснову ён робіць са свайго папярэдняга досведу па абскарджванні забаронаў на мірныя сходы. У выпадку адмоўнага рашэння Мінскага абласнога суда Уладзімір Шыла плануе звярнуцца па дапамогу да мясцовых актывістаў для падрыхтоўкі адпаведнага звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Нагадаем, галоўны ідэолаг Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч напачатку снежня 2013 года забараніў мясцовым грамадскім актывістам правядзенне пікета, прымеркаванага да Міжнароднароднага дня правоў чалавека. Актывісты абскарджвалі гэтае рашэнне ў судзе Салігорскага раёна, але суддзя Ала Трафімчку палічыла забарону мерпрыемства законнай.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства