Бабруйск: Падлікі назіральнікаў і сябраў камісій разыходзяцца

2014 2014-03-21T17:10:59+0300 2014-03-21T17:10:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybarchja-kamisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Таісія Кабанчук, старшыня бабруйскай суполкі БХД, паведаміла, што актывісты, якія назіраюць на выбарчых участках, адзначылі несупадзенні ў падліку колькасці прагаласаваўшых.

-Напрыканцы дня сябры камісій агучваюць лічбы, і мы заўважылі, што на ўчастках №82, №83 і №86 кожны дзень завышаныя лічбы, яны ў тры разы большыя за нашы падлікі, - кажа Таісія Кабанчук. - На іншых чатырох участках, дзе назіраюць нашы актывісты, такіх праблем няма. І вось я здзіўляюся гэтаму факту, мы накіравалі назіральнікаў усяго на сем участкаў, сябры камісій называюць нас "апазіцыянерамі", то бок, ведаюць, хто мы, і ўсё роўна завышаюць колькасць. Хаця маглі б для выгляду і не рабіць гэтага, але звычка, відаць, мацней.

Таісія Кабанчук кажа, што настаўніцы, якія ўваходзяць ва ўчастковыя камісіі, гэтыя дні літаральна "сядзяць на тэлефоне", запрашаюць выбаршчыкаў.

-Яны гэтага не саромеюцца, запрашаюць бацькоў сваіх вучняў прагаласаваць датэрмінова. А калі тыя прыходзяць, кажуць ім "не забудзьце папярэдзіць сваіх суседзяў". А потым настаўніцы з гонарам кажуць "во, я правяла са сваімі работу, і яны прыйшлі". Некаторыя прыдуць, кінуць бюлютэнь у скрыню, і толькі потым падыйдуць, пачытаюць стэнд з праграмамі кандыдатаў. Ці хаця б гэтыя бабулькі-дзядулькі, вочы ўжо не бачаць, дык яны просяць, каб за іх нехта крыжык паставіў "дзе хочаце", але прыходзяць, бо "так трэба". Усё гэта выклікае глыбокі сум, - адзначае актывістка.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international