У Мікашэвічах да гэтага часу нават спіс кандыдатаў не апублікавалі

2014 2014-03-21T16:52:14+0300 2014-03-21T16:52:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-agit-niama-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да гэтага часу ў раённай газеце “Лунінецкія навіны” не надрукаваныя спісы кандыдатаў у Мікашэвіцкі гарадскі савет. У паштовых скрынках тасама няма улётак з інфармацыяй пра гэтых кандадатаў, хаця балатуецца 21 чалавек. У гараджан стойкае адчуванне, што ніякай выбарчай кампаніі ўвогуле няма.

У магчымасці карыстацца адзіным выдзеленым памяшканнем для сустрэч з выбаршчыкамі -- Домам культуры -- кандыдатам адмаўляецца, агітацыйныя пікеты забараняюцца.

Па меркаванні аднаго з кандыдытаў у дэпутаты Леаніда Дубаносава, які на сабе адчуў поўную немагчымасць вядзення паўнавартаснай агітацыйнай працы, мікашэвіцкія ўлады, відаць, намерана падштурхоўваюць грамадзян да байкоту выбараў.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international