Гродна: на грамадскіх актывістаў і журналістаў напярэдадні Дня Волі ідзе ціск

2014 2014-03-21T16:05:34+0300 2014-03-21T16:05:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   У Гродне напярэдадні 25 сакавіка міліцыя пачала выклікаць грамадскіх актывістаў у свае аддзяленні. Позву ў аддзяленне міліцыі Леніскага РАУС на 25-га сакавіка атрымаў былы палітвязень Алесь Кіркевіч. Позву на рукі, аднак, ён не атрымліваў і нідзе не распісваўся. Туды ж на 24-га сакавіка выкліканы нібыта па адміністрацыйнай справе рок-музыкант і журналіст Алесь Дзянісаў.

   Ранейшыя гады такая практыка “нейтралізацыі” гарадзенскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі, “Чарнобыльскага шляху” і іншых масавых акцый ужо прымянялася мясцовымі ўладамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства