Выканаўчае бюро Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў заклікае далучыцца да кампаніі пратэсту супраць пераследу рэдактара Віктара Івашкевіча.

2002 2002-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У БЕЛАРУСІ ЗНОЎ СУДЗЯЦЬ РЭДАКТАРА НЕЗАЛЕЖНАЙ ГАЗЕТЫ!

Шаноўнае спадарства!

Звяртаемся да Вас з просьбай далучыцца да кампаніі пратэсту супраць крымінальнага пераследу з боку беларускай улады ў адносінах да Віктара Івашкевіча, рэдактара беларускае незалежнае газэты.
Мы заклікаем Вас прыйсці 11 верасня ў 10 гадзінаў у суд Першамайскага раёна г. Мінска і маральна падтрымаць сп. Івашкевіча падчас працэсу. Мы ўпэўненыя, што толькі ціск з боку грамадскасці дазволіць папярэдзіць чарговае зняволенне рэдактара незалежнай газеты. Калі ж гэты працэс адбудзецца “ціха”, Беларусь рызыкуе канчаткова ператварыцца ў “зону маўчання” незалежных СМІ.
11 верасня ў 10 гадзінаў у судзе Першамайскага раёну г. Мінска суддзя Уладзімір Кобышаў распачне разгляд крымінальнай справы супраць Віктара Івашкевіча, галоўнага рэдактара незалежнае газеты “Рабочы”. Ён абвінавачаны ў здзяйсненні спробы злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса “Паклёп у адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. За “распаўсюджанне заведама ілжывых і зневажальных звестак аб Прэзідэнце, спалучаных з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага злачынства” рэдактару пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін да пяці год.
Акрамя таго, сп. Івашкевіч абвінавачаны і па частцы 2 артыкула 368 Крымінальнага Кодэкса ў здзяйсненні спробы публічнай абразы Прэзідэнта. За гэта яму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да трох год.
Пракуратура лічыць, што сп. Івашкевіч спрабаваў абразіць і хлусліва абвінаваціць Прэзідэнта ў карупцыі, калі хацеў надрукаваць ў сваёй газэце матэрыял “Вор павінен сядзець у турме”.
Гэты матэрыял выйшаў напярэдадні выбараў прэзідэнта краіны ў 2001 годзе. Ён распавядаў пра факты магчымай карупцыі ў адміністрацыі А. Лукашэнкіі і пра дзяржаўны гандль зброяй. У гэтым жа самым нумары была надрукаваная праграма апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Ў. Ганчарыка.
Паводле беларускага заканадаўства, паклёп з’яўляецца адбыўшымся злачынствам толькі тады, калі пра яго даведаўся хаця б адзін чалавек. Але гэты нумар газэты не быў распаўсюджаны, паколькі пракуратура па патрабаванні цэнзара Уладзіміра Глушакова спыніла друк газеты і сканфіскавала ўжо надрукаваную частку накладу (39 500 асобнікаў з планаваных 400 000) яшчэ ў друкарні. Ніводзін асобнік газеты так і не патрапіў да чытача. Таму пракуратура і абвінаваціла сп. Івашкевіча не ў паклёпе, а ў “спробе паклёпа”, паколькі ягонае злачынства не з’яўляецца скончаным. Гэта першы выпадак у Беларусі, калі чалавека абвінавацілі не ў паклёпе, а толькі ў спробе паклёпу і абразы прэзідэнта.
Сам спадар Івашкевіч вінаватым сабе не лічыць. Ён кажа, што факты, пакладзеныя ў аснову матэрыялу, да таго былі вядомыя па паведамленнях “Радыё Рацыя” і інтэрнэту.
Івашкевіч не першы беларускі журналіст, якому пагражае пакаранне па артыкулах 367 і 368 Крымінальнага кодэкса за крытыку Лукашэнкі. Гэтым летам журналісты забароненай газеты “Пагоня” Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка былі прыгавораныя да 1,5 і 1 года абмежавання волі. Міжнародная Амністыя прызнала іх вязнямі сумлення.
Усяго за апошнія 2 гады да крымінальнай адказнасці па арт. 367 і 368 ў Беларусі было прыцягнута 13 чалавек – журналісты, палітыкі, моладзь. Ніводны з падсудных па гэтых справах не быў апраўданы судом, хоць ні на адным з працэсаў не выступаў пацярпелы – Прэзідэнт А. Лукашэнка.


Шаноўнае спадарства!
Выканаўчае бюро Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў заклікае Вас і Вашыя арганізацыі далучыцца да кампаніі пратэсту супраць пераследу рэдактара Віктара Івашкевіча.
Свае лісты альбо факсы Вы можаце дасылаць наступным органам і службовым асобам:

Алякасандру Лукашэнку
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Mінск 220020
Вул. Карла Маркса, 38
FAX: 011-375-172-26-06-10
FAX: 011-375-172-23-58-25

У Суд Першамайскага раёна Мінска
Mінск 220012
Вул. Талбухіна, 9
FAX: 011-375-172-66-28-55

Віктару Шэйману
Генэральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь
Miнск 220050
Вул. Інтэрнацыянальная, 22
FAX: 011-375-172-26-41-67
FAX: 011-375-172-26-43-60

У Пракуратуру Першамайскага раёна Мінска
Miнск 220049
Праезд Чайкоўскага, 6
FAX: 011-375-172-66-13-98

Mіхаілу Падгайнаму
Miністру Інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Miнск 220048
Прашпэкт Машэрава, 11
FAX: 011-375-172-23-92-31
FAX: 011-375-172-23-34-35

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international