ПЦ «Вясна» прэзентуе штогадовы агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека

2014 2014-03-22T23:58:00+0300 2014-03-22T16:39:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahliad-hronika-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выданне Праваабарончага цэнтра "Вясна"

Выданне Праваабарончага цэнтра "Вясна"

Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на стан правоў чалавека ў краіне цягам мінулага года, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты парушэнняў.

“Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў краіне на працягу 2013 года заставалася стабільна цяжкай: асноўныя палітычныя і грамадзянскія правы насілі скрайне лімітаваны характар, адбывалася далейшая кансервацыя жорсткіх і аўтарытарных практык, замацоўваліся сістэматычныя і сістэмныя праблемы”, адзначаецца ва ўступе да выдання, дзе падаецца апісанне такіх праблемаў, як палітычна матываваны пераслед грамадзянаў, смяротнае пакаранне, выкарыстанне катаванняў, свабода слова, становішча праваабаронцаў і змены ў Выбарчым кодэксе напярэдадні мясцовых выбараў. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі аналізуецца і ў міжнародным кантэксце.

Агляд падрыхтаваны на падставе зваротаў у Праваабарончы цэнтр “Вясна” ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама агучаных у адкрытых крыніцах інфармацыі.

Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе” на беларускай і англійскай мовах для вольнага распаўсюду ёсць у офісе ПЦ “Вясна”, а таксама ў электронным выглядзе ў фармаце PDF.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international