Палата прадстаўнікоў задаволена працай дэпутата-“губернатара”

2014 2014-03-21T09:47:07+0300 2014-03-21T09:47:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraucou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Краўцоў

Уладзімір Краўцоў

Грамадскі актывіст з Хоцімска, экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валерый Каранкевіч 20 сакавіка атрымаў адказ з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ на свой паўторны зварот з прапановай на чарговай сесіі разгледзець пытанне аб адкліканні дэпутацкіх паўнамоцтваў дэпутата ад Крычаўскай выбарчай акругі №83 Уладзіміра Краўцова ў сувязі з прызначэннем яго на дзяржаўную пасаду.

У адказе за подпісам старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Генадзія Грыцкевіча, у прыватнасці, гаворыцца:

“Паведамляем, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў Краўцоў У. В. ажыццяўляе працу з выбаршчыкамі ў формах і ў парадку, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”. У прыватнасці, у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 25 указанага Закона дэпутат Краўцоў У. В. разглядае паступіўшыя на яго адрас звароты грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўляе прыём грамадзян – жыхароў Крычаўскай выбарчай акругі №83. Так 11 лютага бягучага года дэпутат правёў прём грамадзян у г. Клімавічы, 14 сакавіка адбудзецца прыём грамадзян у г. Крычаве і г. п. Хоцімск.

Акрамя гэтага, для больш цеснай сувязі з выбаршчыкамі акругі дэпутат Краўцоў У. В. мае памочнікаў, інфармацыя аб якіх размешчана на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі часткі сёмай артыкула 50 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

Інфармуем, што Ваш зварот даведзены да ведама дэпутата Краўцова У. В.”.

“Я атрымаў гэты адказ з Палаты прадстаўнікоў ужо пасля таго, як асабіста сустрэўся з Уладзімірам Краўцовым падчас яго прыезда ў Хоцімск 14 сакавіка, - кажа Валерый Каранкевіч. – Цікава, што старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Генадзій Грыцкевіч паўтарае мне абсалютна тыя ж аргументы, якія мне казаў падчас асабістай сустрэчы Уладзімір Краўцоў. Уладзімір Васільевіч пераконваў мяне, што ён пастаянна знаходзіцца ў курсе спраў сваіх выбаршчыкаў. Казаў, што я не ведаю ўсіх абставін, ён па-ранейшаму вядзе работу ў якасці дэпутата ў сваёй выбарчай акрузе на грамадскіх пачатках, карыстаецца паслугамі памочнікаў, якія дапамагаюць яму ў дэпутацкай дзейнасці.

Безумоўна, усе гэтыя сцвярджэнні выклікаюць у мяне вялікі сумнеў, аднак для сябе я вырашыў, што пакуль буду назіраць, што атрымаецца з гэтага сумяшчэння дэпутацкіх і “губернатарскіх” абавязкаў у нашай выбарчай акрузе”.

Нагадаем, што Валерый Каранкевіч накіроўваў некалькі зваротаў на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з прапановамі аб спыненні паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Краўцова У. В. у сувязі з невыкананнем ім дэпутацкіх абавязкаў і ў сувязі з прызначэннем яго на дзяржаўную пасаду старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Нейкага яснага абгрунтаванага адказу на свае прапановы Валерый Каранкевіч так і не змог атрымаць ні з Палаты прадстаўнікоў, ні з Цэнтрвыбаркаму.

Сам Валерый Каранкевіч, які з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, зараз зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдатам у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №12.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international