У смаргонскага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага правялі ператрус

2014 2014-03-21T09:00:30+0300 2014-03-21T09:00:30+0300 be

Паводле Шульжыцкага, яго затрымалі за раздачу праваабарончага бюлетэня «Смаргонскі грак» у адным з гарадскіх інтэрнатаў. Міліцыянты склалі пратакол і канфіскавалі 31 асобнік бюлетэня на падставе таго, што Шульжыцкі, з ягоных слоў, не меў пры сабе дазволу на распаўсюд бюлетэня.

Пасля гэтага зрабілі ператрус у ягонай кватэры, дзе знайшлі яшчэ адзін нумар бюлетэня. Шульжыцкага адпусцілі, але выпісалі позву ў РАУС на 25 сакавіка.

Бюлетэнь «Смаргонскі грак» выдаецца нерэгулярна на працягу трох гадоў накладам 299 асобнікаў. Рэдактар — смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў. Яго вельмі здзівіла затрыманне Шульжыцкага і праведзены ў ягонай кватэры ператрус:

«Я здзіўлены, што міліцыянты казалі пра нейкую пастанову наконт дазволу на распаўсюд бюлетэня. Нічога падобнага ў заканадаўстве няма. Дый у самім бюлетэні ніякіх забароненых тэмаў не асвятлялася. Галоўная тэма нумару — чаму смаргонскія сябры БНФ не бяруць удзелу ў выбарах».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international