Суддзя абвясціў прысуд актывістам “Маладога фронту”

2007 2007-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перад пачаткам судовага паседжаньня каля будынку суду Савецкага раёну Менска сабралася прыкладна 150 чалавек. Гэта моладзь, прадстаўнікі інтэлегенцыі, журналісты. Частка прадстаўнікоў СМІ была прапушчана ў залу суда.

Нагадаем, што ўчора дзяржабвінаваўца Міхонская "прапанавала" пакараць чатырох маладафронтаўцаў штрафам у 500 б.в. кожнага (15 млн 500 тыс.), а Насту Палажанку -- выпраўленчымі працамі.

Тым часам судзьдзя пачаў абвяшчаць прысуд. Зміцер Федарук пакараны грашовым штрафам у памеры 40 базавых велічыняў, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі і Аляксей Янушэўскі па 30 базавых. У дычыненьні да Насты Палажанкі суд быў больш лаяльны. Яна атрымала судовую перасьцярогу. Такім чынам,   перад націскам міжнарожнай супольнасьці і грамадскасьці улады вымушаны былі адступіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international