Віцебскіх выбаршчыкаў "вучаць", за каго галасаваць

2014 2014-03-20T21:58:29+0300 2014-03-20T21:58:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paznaka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У кабінах для галасавання з'явіліся ўзоры бюлетэняў з "галачкамі" – якраз у тых месцах, дзе ў сапраўдных бюлетэнях надрукаваныя прозвішчы "патрэбных" кандыдатаў.

Пра гэта паведаміў віцебскі назіральнік Вадзім Кузьмін:
"Калі прозвішча праўладнага кандыдата ў дэпутаты гарсавету стаіць другім ў пераліку – то і галачка на ўзоры надрукавана на тым самым месцы. А калі ў дэпутаты абласнога савету балатуецца патрэбны чалавек, і ягонае прозвішча трэцяе, то ўзор запаўнення і тут падказвае: "галачка" каля трэцяга прозвішча. Хаця прозвішчы і ўмоўныя, прыдуманыя, але на ўзорах бюлетэняў – усё відавочна".

Паводле сябра абласной выбарчай камісіі Мікалая Селівашкі, старшыні абласной арганізацыі партыі левых "Справядлівы свет", з гэтай нагоды трэба неадкладна пісаць скаргі:

"Хоць у раённую, хоць ва ўчастковую камісіі – у любую! Трэба гэта фіксаваць. Вядома, ніхто нічога перадрукоўваць ужо не будзе, але няхай выпраўляюць хаця б да 23 сакавіка – да асноўнага дня галасавання! Такія самы памкненні ўлываць на выбаршчыкаў мы назіралі і раней, і раней пісалі пра гэта скаргі, але, як бачыце, на ўлады нічога не дзейнічае, яны гнуць сваё".

"Старым правераным прыёмам" супраць дэмакратычных кандыдатаў застаецца знішчэнне іх улётак. Пра такія выпадкі таксама паведамляе Вадзім Кузьмін, ён не толькі назіральнік, але і сам балатуецца ў дэпутаты гарадскога і абласнога саветаў:

"Я асабіста разносіў свае агітацыйныя матэрыялы па крамах у сваім раёне, асабіста прасіў загадчыкаў іх размясціць. Размяшчалі. Аднак віселі мае матэрыялы добра калі адзін дзень. А потым кудысці знікалі. Затое ўлёткам маіх праўладных канкурэнтаў нічога не робіцца – яны паўсюль як віселі, так і вісяць".
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international