Спынены яшчэ тры крымінальныя справы

2007 2007-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cпынены крымінальныя справы супраць актывістаў Аляксандра Урыўскага, Аляксандры Ясюк, Натальлі Старасцінай. Каб прыйсьці да такой высновы следчаму спатрэбілася роўна два месяцы.

Нагадаем, што дэмакратычная актывістка з Барысава Аляксандра Ясюк была затрымана ўвечары 22 сакавіка. У яе знайшлі налепкі з заклікам удзельнічаць у акцыі 25 сакавіка, што стала падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы. Аляксандр Урыўскі таксама быў затрыманы 22 сакавіка ўвечары. Усе актывісты абвінавачваліся ў "арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх” пад час святкаваньня Дня Волі

Раней у сувязі з адсутнасцю ў дзеяньнях складу злачынства пад час правядзеньня Дня Волі была спынена крымінальная справа ў дачыненьні да палітыка Вячаслава Сіўчыка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international