Баранавічы: выступу на радыё кандыдат так і не дачакаўся

2014 2014-03-20T15:40:45+0300 2014-03-20T15:40:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus16.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Кандыдату ў дэпутаты па выбарах у мясцовыя саветы Мікалаю Чарнавусу не даюць магчымасці выступіць па Баранавіцкаму радыё. Ён падаў скаргу на імя старшыні ЦВК, у якой адзначае, што пастаўлены ў няроўнае становішча з іншымі кандыдатамі ў дэпутаты. Мікалай Чарнавус паведамляе, што падрыхтаваў выступленне па радыё, аднак ніхто яго так і не запрасіў. У сваёй скарзе ён піша, што старшыня тэрытарыяльнай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларыса Антонава наўмысна не ўключыла яго прозвішча ў спіс кандыдатаў для выступлення па радыё. У сувязі з гэтым грамадскі актывіст просіць старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну абавязаць старшыню тэрытарыяльнай камісіі ўнесці яго прозвішча ў спіс кандыдатаў для выступлення па мясцоваму радыё са сваёй перадвыбарчай праграмай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international