Сталае пагаршэньне эканамічнай сітуацыі пазбаўляе Лукашэнку самаўпэўненасьці

2007 2007-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Беларускі рэжым адкручвае гайкі” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай “Gazety Wyborczej”, прысьвечаны працэсу над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі "Маладога фронту", паведаміла Радыё Свабода.

“Gazetа Wyborczа” піша, што за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі “беларускі рэжым заўсёды без ваганьняў садзіў у турмы”. А гэтым разам “пракурор запатрабаваў толькі штрафу”.

“Гэтым разам міліцыянты таксама ня зьбілі і не разагналі некалькі сотняў маніфэстантаў, якія перад будынкам суду дамагаліся вызваленьня сваіх паплечнікаў. Рэжым апынуўся ў цяжкай сытуацыі і таму становіцца больш мяккім”, – падае штодзёньнік меркаваньні экспэртаў.

“Wyborczа” называе таксама “абсурдным” абвінавачаньне на адрас актывістаў Маладога Фронту, бо арганізацыю “неаднаразова спрабавалі афіцыйна зарэгістраваць”.

“Пасьля таго, як у вязьніцы апынуліся Севярынец, Дашкевіч і Фінькевіч, назіральнікі мелі ўсе падставы меркаваць, што ўчорашні працэс будзе “канчатковай расправай над апазыцыйнай групай, якую ненавідзіць Лукашэнка. Калі стала вядома, што актывістам пагражае толькі штраф, прысутныя былі шакаваныя ”, – піша газэта.

Паводле “Wyborczej”, гэта можа азначаць “пачатак гандлю з Захадам”.

“Сталае пагаршэньне эканамічнай сытуацыі пасьля таго, як Расея падвысіла цэны на энэрганосьбіты, пазбаўляе Лукашэнку самаўпэўненасьці”, – піша газэта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international