Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае дзяржавы выконваць рэзалюцыю аб абароне праваабаронцаў

2014 2014-03-20T13:04:05+0300 2014-03-21T15:17:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrhn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка спаўняецца год з моманту прыняцця Саветам па правах чалавека ААН Рэзалюцыі аб абароне праваабаронцаў. Гэты дакумент ўстанаўлівае прынцыпы і стандарты для дзяржаў дзеля стварэння спрыяльных умоў для праваабаронцаў.

У гадавіну прыняцця дакумента Сетка Дамоў правоў чалавека заклікае дзяржавы да яго выканання.

"У многіх частках Балканаў, Каўказа і Усходняй Еўропы праваабаронцы сутыкаюцца з пагрозамі і гвалтам, паклёпам і запалохваннямі і з'яўляюцца аб'ектам новых законаў, якія абмяжоўваюць іх права на свабоду выказвання меркаванняў, асацыяцый і сходаў, і паўсядзённую працу па абароне правоў чалавека", адзначае пры гэтым СДПЧ. 


Законы не павінны крыміналізаваць або дэлегітымізаваць працу і дзейнасць праваабаронцаў, а таксама іх права на карыстанне ўніверсальнымі правамі чалавека, гаворыцца ў Рэзалюцыі 22/6 Савета па правах чалавека ААН ад 21 сакавіка 2013 г. па пытанні аб абароне праваабаронцаў. У дакуменце таксама гаворыцца, што дзяржавы павінны прадастаўляць інфармацыю пра захады, прынятыя для стварэння бяспечнага і спрыяльнага асяроддзя для праваабаронцаў, у паведамленнях для міжнароднай супольнасці.

 

Да гадавіны прыняцця Рэзалюцыі Сетка Дамоў правоў чалавека апублікавала візуальную інтэрпрэтацыю дакумената, падкрэсліўшы 20 прынцыпаў, якія дзяржавы павінны выконваць для падтрымкі, пашырэння правоў і магчымасцяў і абароны праваабаронцаў.

Візуалізацыя рэзалюцыі (па-англійску) і выкладанне яе прынцыпаў (па-беларуску) - у дадатку.

 

Рэзалюцыя 22/6 Савета па правах чалавека ААН 2013г.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international