У Пракуратуру Гарадзенскай вобласці перададзены зварот
29.05.2007.
Сёння актывісты грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню” падалі ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці скаргу, у якой выказваюць “занепакоенасць шэрагам парушэнняў заканадаўства аб архітэктуры і горадабудаўніцтве, а таксама аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.Парушэнні былі здзейсненыя ўладамі горада Гародня і працягваюць мець месца, лічаць актывісты кампаніі, у 2005-2007 гадах падчас правядзення будаўнічых работ па так званым добраўпарадкаванні цэнтральнай часткі горада. Пад зваротам у пракуратуру падпісаліся 789 грамадзянаў, паведамляе Хартыя 97.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









